Інфаграфіка

Здароўе чалавека: як пазбегнуць гіпадынаміі

Паводле даных СААЗ, кожны чацвёрты чалавек на планеце вядзе маларухомы спосаб жыцця, што прыводзіць да гіпадынаміі*.

Гіпадынамія — адваротны бок прагрэсу, абумоўлены шэрагам фактараў:

павелічэннем колькасці гарадскога насельніцтва,

аўтаматызацыяй і механізацыяй працы,

павелічэннем ролі сродкаў камунікацыі (гаджэтаў).

Асноўныя меры прафілактыкі гіпадынаміі:

штодзённая фізічная актыўнасць (ранішняя зарадка, заняткі спортам);

павелічэнне часу на хадзьбу**: па лесвіцы (замест ліфта), некалькі прыпынкаў (замест паездак у транспарце),

прагулкі на свежым паветры (не менш як паўгадзіны ў дзень);

чаргаванне разумовай і фізічнай нагрузак.

*Гіпадынамія — парушэнне функцый арганізма (апорна-рухальнага апарату, кровазвароту, дыхання, стрававання), выкліканае сядзячым спосабам жыцця і абмежаваннем рухальнай актыўнасці.

**Уплыў хадзьбы на арганізм чалавека: 3 мін — зніжаецца крывяны ціск; 15 мін — зніжаецца ўзровень цукру ў крыві; 30 мін — дапамагае знізіць вагу (пры хуткім тэмпе).

Крыніцы: адкрытыя крыніцы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»