Інфаграфіка

Здароўе беларусаў

Сусветны дзень здароўя адзначаецца кожны год 7 красавіка.

Тэма Сусветнага дня здароўя ў 2023 годзе — «Здароўе для ўсіх».

93,2% беларусаў* ацэньваюць сваё здароўе як добрае і здавальняючае.

Насельніцтва* Беларусі, якое займаецца фізкультурай і спортам:

2010 год — 22,9%,

2023 год** — 27,0%.

Удзельная вага жанчын, якія займаюцца фізкультурай і спортам:

2010 год — 22,5%,

2023 год** — 29,0%.

Удзельная вага мужчын, якія займаюцца фізкультурай і спортам:

2010 год — 23,5%,

2023 год** — 23,7%.

Заняткі фізічнымі практыкаваннямі або спортам па ўзросце:

16-29 гадоў — 52,5%,

30-44 гады — 23,6%,

45-59 гадоў — 20,6%,

60 гадоў і старэйшыя — 26,5%.

Здароўе людзей, развіццё фізічнай культуры, спорту — у ліку важных напрамкаў сацыяльнай палітыкі Беларусі.

Дзейнічае дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021-2025 гады.

У рэспубліцы функцыянуюць больш за 23 тыс. фізкультурна-спартыўных збудаванняў.

З 2019 года ў Беларусі рэалізуецца дзяржаўны прафілактычны праект «Здаровыя гарады і пасёлкі», у якім удзельнічаюць больш за 150 населеных пунктаў.

Мэты — матывацыя насельніцтва да ЗЛЖ, стварэнне ўмоў для развіцця фізічнай культуры і спорту, здаровае харчаванне, даступная медыцына, экалагічны дабрабыт, рацыянальнае гарадское планаванне і добраўпарадкаванне, увага да інтарэсаў інвалідаў.

* Ва ўзросце 16 гадоў і старэйшыя.

** На пачатак года.

Крыніца: Белстат, РЦГЭіГЗ

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»