У свеце

Захарава: забараніўшы святкаванне 9 Мая, улады Латвіі пацвердзілі, што для іх гэта не Дзень Перамогі, а дзень паражэння


Марыя Захарава. Фота МЗС РФ/ТАСС

27 красавіка, Масква /Эдуард Півавар — БЕЛТА/. Забараніўшы святкаванне 9 Мая, улады Латвіі пацвердзілі, што для іх гэта не Дзень Перамогі, а дзень паражэння. Аб гэтым заявіла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Гэта чарговае кашчунскае праяўленне той самай сутнасці рэжыму Латвіі, чарговая дэманстрацыя таго, што заканадаўцы гэтай прыбалтыйскай краіны абслугоўваюць рэваншысцкія імкненні кіруючых вярхоў. Для яе 9 Мая — гэта не Дзень Перамогі, а дзень паражэння», — сказала Марыя Захарава, каменціруючы рашэнне Сейма Латвіі.

У сувязі з гэтым яна заўважыла, што латвійскі парламент не прадстаўляе ўсё насельніцтва Латвіі. «Паколькі значная колькасць жыхароў — так званыя неграмадзяне — пазбаўлены магчымасці галасаваць, пазбаўлены базавага дэмакратычнага права ўдзелу ў выбарах, яны не могуць вызначаць склад вышэйшага заканадаўчага органа гэтай краіны», — адзначыла прадстаўнік МЗС РФ.

«Атрымліваецца, што гэты рэжым проста не скрывае сваёй падтрымкі неанацызму. Сённяшняя сітуацыя, якую яны падтрымліваюць вакол Украіны, карэлюецца з іх гістарычным бачаннем», — падкрэсліла Марыя Захарава.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»