Захарава: Фонд міру ЕС практычна цалкам пераарыентаваны на пастаўкі ўзбраенняў Украіне
Марыя Захарава. Фота МЗС РФ/ТАСС
12 красавіка, Масква /Эдуард Півавар — БЕЛТА/. Еўрасаюз практычна цалкам пераарыентаваў сродкі свайго Фонду міру на пастаўку ўзбраенняў Украіне. Аб гэтым заявіла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
«З 28 лютага 2022 года Еўрасаюз па сутнасці цалкам пераарыентаваў свой еўрапейскі Фонд міру на пастаўкі ўзбраенняў украінскай уладзе. Сям’ю траншамі на гэтыя мэты было выдзелена больш за 3,5 млрд еўра — гэта менш як за год практычна вычарпала рэсурсы фонду: яны, нагадаю, былі разлічаны на так званае садзейнічанне бяспецы ўсіх рэгіёнаў свету аж да 2027 года», — сказала Марыя Захарава.
«13 сакавіка краіны ЕС былі вымушаны паўторна скінуцца ў бюджэт фонду больш як на 2 млрд еўра, — адзначыла прадстаўнік МЗС РФ. — Яны давялі яго сукупны аб’ём амаль да 8 млрд, якія прадугледжаны для маштабнага забеспячэння Узброеных Сіл Украіны артылерыйскімі снарадамі. Гэта значыць, грошы падаткаплацельшчыкаў ЕС зноў будуць паглынуты ўкраінскай чорнай дзіркай і, вядома, амерыканскім ваенна-прамысловым комплексам».
Паводле яе слоў, Еўрасаюз сумарна ўжо выдзеліў на ваенную дапамогу Украіне каля 13 млрд еўра. Пры гэтым, адзначыла Марыя Захарава, пастаўленыя Захадам узбраенні створаць пагрозу бяспецы Еўрасаюза, у тым ліку ў сферы грамадзянскай авіяцыі. «Не раз білі трывогу аб тым, што заходняе ўзбраенне, якое трапляе на Украіну, у тым ліку зенітныя, процітанкавыя комплексы, з-за павальнай карупцыі ў палітычных і ваенных колах Украіны распаўзаецца па ўсім свеце, усплывае ў іншых рэгіянальных канфліктах, трапляе ў рукі арганізаванай злачыннасці, тэрарыстаў, экстрэмістаў. Дарэчы, і ў Еўропе. Яны створаць пагрозу ўнутранай бяспецы кожнай дзяржавы на еўрапейскім кантыненце, у прыватнасці ў сферы грамадзянскіх авіязносін», — падкрэсліла яна.
«Краіны Захаду прадаўжаюць начыненне Украіны ўзбраеннямі для працягу баявых дзеянняў, не лічацца ні з якімі ахвярамі, ды і наогул англасаксы не ўтойваюць, што варыянт магчымага перамір’я для іх непрымальны, — канстатавала прадстаўнік МЗС РФ. — Пры гэтым яны ўвесь час кажуць, што не з’яўляюцца бокам канфлікту, таксама яны гавораць аб тым, што чакаюць ад Кіева рашучых крокаў і гатоўнасці ў крывавай бойні».
Маштаб прамой ваеннай дапамогі ЗША Украіне няўхільна расце: за перыяд прэзідэнцтва Джо Байдэна памер гэтай дапамогі дасягнуў амаль $36 млрд, прычым $35 млрд былі выдзелены пасля пачатку Расіяй спецыяльнай ваеннай аперацыі.
«Ваенныя пастаўкі на двухбаковай аснове ажыццяўляюць 28 з 31 краіны НАТА, іх агульны аб’ём перасягнуў 65 млрд еўра. Хоць кіраўніцтва альянсу не перастае паўтараць, што сама арганізацыя, маўляў, не прадастаўляе прамой ваеннай дапамогі кіеўскаму рэжыму і не з’яўляецца бокам канфлікту. Структуры блока каардынуюць лагістыку, аказваюць садзейнічанне размеркаванню ўкраінскіх запытаў на ўзбраенне і ваенную тэхніку, ажыццяўляюць мадэрнізацыю сістэм кіравання УСУ, ну і, вядома, вядуць збор разведданых, прадастаўляюць гэтыя даныя — проста з’яўляюцца прамымі наводчыкамі», — заявіла Марыя Захарава.-0-