Унікальныя традыцыі: вясеннія абрады ў Беларусі
Свята Вялікадня звязана з унікальнымі старадаўнімі абрадамі і традыцыямі, многія з якіх захаваліся ў Беларусі да нашых дзён і ўключаны ў дзяржаўны спіс нематэрыяльнай спадчыны краіны.
Абрад «Стрылка»
Месца правядзення: Драгічынскі раён, аграгарадок Бездзеж.
Абрад існуе мінімум з 1784 года.
Сімвалізуе заканчэнне Вялікага посту, прыход вясны і абуджэнне прыроды.
«Стрылка» ўяўляе сабой ваджэнне карагода каля царквы Святой Тройцы пасля службы на першы дзень Вялікадня.
Удзельнікі абраду — дарослыя і дзеці. Бяруцца за рукі, спяваюць песні, але ходзяць не па крузе, а стралой. Унутры стралы некалькімі групамі стаяць дзеці, сімвалізуючы сабой зярняткі.
Абрад «Ваджэнне Сулы»
Месца правядзення: Гомельскі раён, вёскі Гадзічава і Маркавічы.
У 1960-я гады абрад быў страчаны, але зноў адрадзіўся ў 2007 годзе.
Водзяць Сулу для добрага ўраджаю і моцнага здароўя.
Удзельнікі — мясцовая моладзь, выканаўцы абрадавых дзеянняў — жанчыны і дзяўчаты ў маляўнічых касцюмах.
Збіраюцца на другі дзень Вялікадня ў Гадзічаве, водзяць старадаўнія мясцовыя карагоды і, узяўшыся пад рукі, ідуць у бок Маркавіч з песняй «Як ішла Сула», прыпеўкамі і песнямі пад гармонік.
Крыніцы: адкрытыя крыніцы