Унікальныя традыцыі: слуцкія паясы
Слуцкія паясы — унікальны ўзор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, гістарычны сімвал і брэнд Беларусі.
Слуцкія паясы атрымалі сусветную вядомасць яшчэ ў ХVIII стагоддзі.
Мануфактура шаўковых паясоў у Слуцку была заснавана ў 1730-х гадах і дзейнічала да 1846 года.
Штогод выпускалася каля 200 паясоў вельмі тонкай работы.
Слуцкія паясы былі прыкметай знатнага паходжання (насілі магнаты і багатыя шляхціцы).
Паясы — сапраўдныя творы мастацтва:
— ткаліся на ручных станках у тэхніцы ўточнага габелена;
— у класічным варыянце ўяўлялі сабой тканіну даўжынёй 3,5-4 м, шырынёй 35-40 см з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак;
— у арнаменце выкарыстоўваліся народныя ўзоры (васількі, незабудкі, дубовае лісце, жалуды) у спалучэнні з усходнімі матывамі;
— на канцах паясоў маглі ставіць меткі «У горадзе Слуцку», «У Слуцку»;
— адзін бок паясоў больш светлы, другі — цёмны або нават чорны (з адным і тым жа поясам можна было пайсці або на вяселле, або на пахаванне).
З 2012 года на прадпрыемстве мастацкіх промыслаў «Слуцкія паясы» арганізавана вытворчасць копій, аналагаў слуцкіх паясоў XVIII стагоддзя.
Крыніца: Міністэрства культуры, адкрытыя крыніцы.