Уладзіслаў Полаз прызнаны лепшым іграком 4-га тура чэмпіянату Беларусі
Фота з архіва
18 красавіка, Мінск . Уладзіслаў Полаз прызнаны лепшым іграком 4-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі,
У дамашнім паядынку з футбалістамі «Смаргоні» 21-гадовы паўабаронца мазыран аформіў галявы дубль і дапамог сваёй камандзе выйграць з вялікім лікам — 4:1. Гэта другая запар вікторыя «Славіі».
Рэзультаты астатніх сустрэч мінулага ўік-энду: БАТЭ (Барысаў) — «Дынама» (Мінск) — 1:3, «Слуцк» — «Дынама» (Брэст) — 2:0, «Шахцёр» (Салігорск) — «Гомель» — 1:1, «Нёман» (Гродна) — «Энергетык-БДУ» (Мінск) — 2:0, «Нафтан» (Наваполацк) — «Мінск» — 0:0, «Іслач» (Мінскі раён) — «Белшына» (Бабруйск) — 2:0.
Становішча ў групе лідараў: «Дынама» (Мінск) — 12 ачкоў (4 матчы), «Іслач» — 9 (4), «Шахцёр» — 7 (3), «Тарпеда-БелАЗ» — 7 (3). Унізе турнірнай табліцы брэсцкае «Дынама», у якога пакуль няма ні аднаго заліковага бала. Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае мінскі дынамавец Уладзіслаў Марозаў, які забіў 5 мячоў. Сустрэчы 5-га тура пройдуць 21-23 красавіка.