У Швецыі стартуюць ваенныя вучэнні «Аўрора-23»
Фота з архіва
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя ваенныя вучэнні «Аўрора-23» з удзелам краін НАТА стартуюць 17 красавіка ў Швэцыі, паведамляе ТАСС са спасылкай на Міністэрства абароны краіны.
Адзначаецца, што вучэнні стануць «буйнейшымі ваеннымі манеўрамі на тэрыторыі краіны за апошнюю чвэрць стагоддзя».
У вучэннях будуць задзейнічаны сухапутныя, марскія і паветраныя сілы. Чакаецца ўдзел 26 тыс. ваенных з ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Аўстрыі, Даніі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Фінляндыі, Швецыі, Эстоніі і Украіны. Асноўныя аперацыі пройдуць у прыгранічных раёнах паўднёвай і паўночнай Швецыі, а таксама на востраве Готланд.
У якасці мэты вучэнняў называецца адпрацоўка «процідзеяння ўзброенаму нападзенню на Швецыю».
Вучэнні ў Швецыі пройдуць па 11 мая.-0-