У свеце

У расійскім МЗС заявілі аб кратным росце рызык узброенага сутыкнення з НАТА


Фота з архіва

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік кіраўніка МЗС РФ Аляксандр Грушко лічыць, што рызыкі ваеннага сутыкнення сіл Расіі і НАТА ўзрастаюць. Такую заяву ён зрабіў у інтэрв’ю «Известиям».

На думку дыпламата, павелічэнне рызык усведамляюць усе. У якасці прыкладу ён звярнуў увагу на сітуацыю ў Балтыйскім рэгіёне, які са спакойнай вобласці дзякуючы агульным намаганням НАТА быў ператвораны ў «зону ваеннага саперніцтва». Аляксандр Грушко падкрэсліў, што Паўночнаатлантычны альянс не прыняў ні адну з прапаноў Расіі па нармалізацыі сітуацыі ў Балтыйскім моры.

Намеснік кіраўніка МЗС адзначыў: у выніку ўступлення Фінляндыі ў НАТА лінія судакранання паміж РФ і альянсам становіцца большай на 1200 км. І гэта «кратна павялічвае рызыкі сутыкнення».-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»