Грамадства

У Мінпрацы расказалі, колькі грамадзян ужо атрымалі матдапамогу да 9 Мая


Фота з архіва

27 красавіка, Мінск . Матэрыяльную дапамогу да 9 Мая за 26 красавіка, гэта значыць першы дзень выплат, атрымалі 75,7 працэнта ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і грамадзян, пацярпелых ад наступстваў вайны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Матэрыяльную дапамогу ўжо атрымалі 7,6 тыс. чалавек, яе агульны памер склаў Br7,3 млн.

У параўнанні з 2022 годам памер матэрыяльнай дапамогі павялічаны для ўсіх атрымальнікаў. На яе выплату з рэспубліканскага бюджэту накіруюць каля Br10 млн.

Дапамогу выплачваюць па рашэнні кіраўніка дзяржавы штогод да Дня Перамогі. Яе выплата прадоўжыцца па 4 мая.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»