У якіх рэгіёнах Расіі запатрабаваны беларускія дарожнікі, расказалі ў Мінтрансе
Фота з архіва
19 красавіка, Мінск . У якіх рэгіёнах Расіі запатрабаваны беларускія спецыялісты ў галіне дарожнага будаўніцтва, расказаў у YouTube-праекце БЕЛТА «Па факце: рашэнні Першага» начальнік упраўлення развіцця аўтамабільных дарог галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргей Лявончык.
«Нашы будаўніча-дарожныя трэсты, якія ўваходзяць у «Белаўтадар», актыўна ўдзельнічаюць у рэканструкцыі і ўзвядзенні аўтадарог у Расіі. Супрацоўніцтва ідзе са Смаленскай, Пскоўскай, Курскай і Ленінградскай абласцямі. Таксама работа над канкрэтнымі аб’ектамі ў гэтым годзе ажыццяўляецца ў Рэспубліцы Татарстан. Калі гаварыць пра навуковыя і праектныя арганізацыі, то ўзаемадзеянне ідзе на ўзроўні абмену тэхналогіямі, а таксама ў галіне навуковай дзейнасці з усімі рэгіёнамі Расіі», — расказаў Сяргей Лявончык.
Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.