Інфаграфіка

У Беларусі павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму

Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) з 1 мая 2023 года па 31 ліпеня 2023 года ў сярэднім на душу насельніцтва ў разліку на месяц складзе Br352,13. БПМ будзе на 3,1% вышэйшы, чым дзеючы з 1 лютага 2023 года (Br341,48).

Новы БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп:

— працаздольнага насельніцтва — Br389,53;

— пенсіянераў — Br265,96;

— дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — Br224,26;

— дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — Br308,56;

— дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — Br378,15.

У сувязі з павышэннем БПМ з 1 мая на 3,1% павялічваюцца:

— памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей;

— даплаты і надбаўкі пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне;

— дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;

— павышэнні да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў;

— сацыяльныя пенсіі.

Крыніца: пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 красавіка 2023 года №12.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»