У Беларусі ўдасканальваецца вядзенне дзяржстатыстыкі
Фота з архіва
18 красавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка падпісаў указ нумар 114 «Аб пытаннях дзяржаўнай статыстыкі». Дакумент накіраваны на прывядзенне палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце ў адпаведнасць з законам ад 30 снежня 2022 года нумар 238-З, а таксама на забеспячэнне магчымасці выкарыстання інфармацыйнай сістэмы Белстата дзяржаўнымі арганізацыямі, упаўнаважанымі на вядзенне дзяржстатыстыкі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Указам прадугледжваецца, што такія арганізацыі ажыццяўляюць збор першасных даных з дапамогай Адзінай інфармацыйнай сістэмы дзяржаўнай статыстыкі або ўласнага праграмнага забеспячэння для прадстаўлення рэспандэнтамі першасных статданых у выглядзе электроннага дакумента.
Дзяржарганізацыі, падпарадкаваныя Белстату, забяспечваюць, згодна з указам, функцыянаванне, эксплуатацыю і развіццё інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), комплексаў праграмна-тэхнічных сродкаў, неабходных для дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці.
Тэрытарыяльныя органы дзяржаўнай статыстыкі і ўпаўнаважаныя арганізацыі надзяляюцца правам засведчваць на папяровым носьбіце копіі справаздач, прадстаўленых у электронным выглядзе.