Культура

Выстава да 500-годдзя выдання «Песні пра зубра» Гусоўскага адкрыецца 13 красавіка ў Мінску


Фота з архіва

12 красавіка, Мінск . Выстава «Мікалай Гусоўскі. Песня пра зубра», прысвечаная 500-годдзю першага выдання паэмы, адкрыецца 13 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў НББ.

На выставе будуць прадстаўлены выданні са збору Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, аб’яднаныя агульнай тэмай сюжэта паэмы, а таксама творы беларускіх мастакоў, беларускіх і замежных магістрантаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і навучэнцаў гімназіі-каледжа мастацтваў імя Івана Ахрэмчыка.

Экспазіцыя дае магчымасць перанесціся на 500 гадоў таму і сфарміраваць уласнае ўяўленне аб велічы і скарбах продкаў сучасных беларусаў.

Прадстаўнік новалацінскай паэзіі, адзін з заснавальнікаў жанру ліра-эпічнай паэмы ў літаратуры Усходняй Еўропы Мікалай Гусоўскі стаў аўтарам паэмы «Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis» («Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго»). Дзякуючы таленту і багатаму жыццёваму вопыту Гусоўскага твор ператварыўся ў песню сэрца паэта, гімн Радзіме.

Выстава адкрыецца 13 красавіка ў 17.00 у галерэі «Атрыум» (3-і паверх) і будзе прадстаўлена да 27 чэрвеня 2023 года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»