У свеце

Вучоныя накіравалі пісьмо Шольцу з заклікам прадоўжыць у Германіі работу АЭС


Фота pixabay.com

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не менш за дваццаць вучоных накіравалі пісьмо кіраўніку нямецкага ўрада Олафу Шольцу з заклікам прадоўжыць у Германіі работу трох АЭС, якія засталіся. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на нямецкае выданне Die Welt.

У пісьме гаворыцца, што дзеючыя ў краіне атамныя электрастанцыі вырабляюць у год каля 32,7 млрд кВт•гадз. Гэта дае магчымасць забяспечваць звыш 10 млн домагаспадарак у краіне экалагічна чыстай энергіяй і скараціць выкіды СО2.

«Па гэтых прычынах у інтарэсах грамадзян Германіі, Еўропы і свету мы заклікаем вас перагледзець планы ФРГ па паэтапнай адмове ад ядзернай энергетыкі і прадаўжаць выкарыстоўваць атамныя электрастанцыі, якія ўсё яшчэ даступны», — гаворыцца ў адкрытым пісьме.

Аўтары пісьма таксама адзначылі, што выкарыстанне АЭС можа змякчыць негатыўны ўплыў энергакрызісу і садзейнічаць дасягненню кліматычных мэт Германіі.

Адзначаецца, што сярод тых, хто падпісаў пісьмо, — лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Клаус фон Клітцынг і Стывен Чу.

Цяпер у Германіі працуюць тры атамныя станцыі. Яны павінны былі быць адключаны яшчэ да 1 студзеня 2023 года, аднак у сувязі з энергакрызісам тэрміны эксплуатацыі АЭС былі прадоўжаны да 15 красавіка. Пасля гэтай даты прадаўжаць работу станцый яшчэ раз не будуць.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»