Вялікаму тэатру Беларусі — 90 гадоў
Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета Беларусі — буйнейшы тэатр краіны.
У 2023 годзе Вялікі тэатр праводзіць 90-ы юбілейны сезон.
З гісторыі Вялікага тэатра
25 мая 1933 г. адбылася першая пастаноўка тэатра — опера «Кармэн» Ж.Бізэ.
10 сакавіка 1939 г. адкрыты новы ўласны будынак тэатра* (пабудаваны па праекце вядомага архітэктара І.Лангбарда).
1944 г. — першай пастаноўкай тэатра ў вызваленым Мінску стала прэм’ера оперы «Алеся» Я.Цікоцкага.
1948 г. — завяршыліся работы пасляваеннага аднаўлення будынка тэатра (моцна пашкоджаны будынак практычна адбудоўвалі нанова).
2009 г. — будынак Вялікага тэатра ўрачыста адкрыўся пасля рэканструкцыі.
2014 г. — калектыў удастоены Прэміі Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне».
2014 г. — тэатр узнагароджаны памятным медалём ЮНЕСКА «Пяць кантынентаў» за ўклад у сусветную культуру.
Вялікі тэатр сёння
У рэпертуары Вялікага тэатра Беларусі — каля 90 опер і балетаў (нацыянальныя спектаклі, шэдэўры сусветнай класікі, сучасныя пастаноўкі).
Рэалізуюцца буйныя форумы і фестывалі (Калядны оперны форум, «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў», Вялікі навагодні баль, фестываль «Балетнае лета» і інш.).
*у гэтым будынку Вялікі тэатр размяшчаецца па сённяшні дзень (пл.Парыжскай Камуны, 1).
Крыніца: Вялікі тэатр Беларусі