У свеце

Турцыя з 1 мая ўводзіць пошліну 130 працэнтаў на імпарт збожжа. Гэта ўдар па Украіне


Фота з архіва

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турцыя прыняла рашэнне ўвесці з 1 мая пошліну 130 працэнтаў на імпарт пшаніцы, кукурузы і ячменю. Аб гэтым інфармуе ТАСС.

Дакумент быў падпісаны прэзідэнтам Таіпам Эрдаганам і апублікаваны ў весніку турэцкага ўрада Resmi Gazete. У ім адзначаны краіны-выключэнні — Сінгапур і Боснія. Пошліна для прадукцыі з Сінгапура будзе складаць 16,2 працэнта. Для Босніі захавана нулявая стаўка.

У сувязі з такой сітуацыяй ва ўкраінскім выданні «Экономическая правда» апублікаваны матэрыял, дзе адзначалася, што Турцыя — самы буйны пакупнік пшаніцы і ячменю, атрыманых ва Украіне. Так, за першы квартал 2023 года Турцыя ажыццявіла імпарт украінскай пшаніцы на $168,8 млн, ячменю — на $52,7 млн. Прынятыя меры стануць даволі моцным ударам па эканоміцы Украіны.

Раней, у канцы мінулага тыдня, Польшча і Венгрыя прынялі рашэнне прыпыніць імпарт сельгаспрадукцыі з Украіны, якая паступае без пошлін на рынак Еўропы. Звязана гэта з пратэстамі польскіх і венгерскіх фермераў. Таксама аб тым, што імпарт украінскага збожжа і некаторых іншых прадуктаў з Украіны часова не будзе ажыццяўляцца, паведаміла Славакія. Забарону на імпарт украінскага збожжа разглядае і Балгарыя.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»