Эканоміка

«Трэба пераходзіць у турбарэжым». Галоўчанка назваў новыя прыярытэты супрацоўніцтва з Іркуцкай вобласцю


Раман Галоўчанка і Ігар Кобзеў

28 красавіка, Мінск . Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў аб новых прыярытэтах супрацоўніцтва з Іркуцкай вобласцю пасля сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёна Ігарам Кобзевым,

Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, любы план — гэта арыенцір руху. «Пастаянна з’яўляюцца новыя тэмы, новыя прыярытэты ў развіцці рэгіёнаў. Наша сустрэча нават крыху зацягнулася, таму што мы пастараліся вельмі падрабязна прайсці па ўсіх пунктах, дзе можна ўзмацніць узаемадзеянне. Мы знайшлі новыя тэмы, якія трэба прадметна адпрацоўваць. Гэта датычыцца супрацоўніцтва ў сферы лясной гаспадаркі. Вялікія планы ў вобласці па будаўніцтве цэнтра развядзення лясных культур. Мы прапануем свае тэхналогіі і магчымасці механізацыі лясной гаспадаркі, лесанарыхтоўкі, аднаўлення ляснога фонду. Акрамя гэтага, абмеркавалі пытанні будаўнічай галіны, удзелу беларускіх арганізацый у рэалізацыі будаўнічых і інфраструктурных праектаў на тэрыторыі рэгіёна. Вопыт у нас ужо вялікі напрацаваны ў розных рэгіёнах Расіі. Будзем гэту тэму прадметна адпрацоўваць», — адзначыў ён. Прэм’ер-міністр даручыў Брэсцкаму аблвыканкаму , адказнаму за работу з Іркуцкай вобласцю Расіі, адпрацоўваць названую тэматыку.

Кіраўніцтва вобласці таксама падтрымала тэму экспарту прадуктаў харчавання. «Беларусь — адзін з буйнейшых сусветных экспарцёраў прадуктаў харчавання. Па сырах і масле мы на адных з першых месцаў у свеце. Таму перад намі стаіць задача нарошчвання паставак на кітайскі рынак. Кітай — гэта сусед Іркуцкай вобласці, а ў рэгіёне працуе шмат бізнесу. Чаму б не выкарыстаць лагістычныя і камерцыйныя магчымасці расійскай вобласці, каб павялічыць пастаўкі беларускай прадукцыі на рынак Кітая? Трэба займацца гэтымі пытаннямі, падключаць бізнес, які актыўны ў рэгіёне. У цяперашніх умовах трэба пераходзіць у турбарэжым», — рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

Урадавая дэлегацыя на чале з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам з 26 па 28 красавіка наведвае з рабочым візітам тры расійскія рэгіёны — Новасібірскі, Іркуцкі і Свярдлоўскі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»