Інфаграфіка

Тэатральнае мастацтва Беларусі

Штогод у сакавіку адзначаецца Сусветны дзень тэатра.

Цікавыя факты з гісторыі беларускага тэатра

У XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі прыдворныя тэатры, пры якіх таксама адкрываліся музычныя, вакальныя, балетныя школы.

Нясвіжскі тэатр — першы прафесійны тэатр у гісторыі Беларусі.

У 1740 г. у замку быў пастаўлены першы спектакль.

У 1751 г. пры тэатры створаны музычная і вакальная школы, а таксама балетная (з 1758 г.), аркестр народных інструментаў.

Тэатр Тызенгаўза ў Гродне — найстарэйшая з захаваных тэатральных пабудоў Беларусі (1772 г.).

Тэатр пачаў функцыянаваць у 1769 г. як невялікі ансамбль, затым як калектыў са значным балетным і оперным рэпертуарам.

Цяпер у будынку размяшчаецца Гродзенскі абласны тэатр лялек.

Слонімскі тэатр Агінскага — самы вялікі і тэхнічна аснашчаны.

Створаны ў 1771 г. За 15-20 гадоў пастаўлена 82 спектаклі. У аркестр тэатра ўваходзіла 53 музыканты.

Агульная ўмяшчальнасць залы тэатра складала каля 1 тыс. чалавек.

Сцэна дала магчымасць увасабляць самыя складаныя спектаклі, тэатралізаваныя конныя баталіі і водныя феерыі.

У XIX стагоддзі на базе прыватных антрэпрыз сталі ўзнікаць гарадскія тэатры.

У 20-30-х гадах ХХ стагоддзя пабудавана большасць з дзеючых сёння беларускіх прафесійных тэатраў.

Для даведкі

У 2022 г. у тэатральным рэпертуары прадстаўлена больш за 1 тыс. спектакляў розных жанраў. Тэатры наведалі каля 1,5 млн чалавек (кожны шосты жыхар).

Крыніцы: Міністэрства культуры, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, адкрытыя крыніцы

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»