Спорт

«Славія» прыме футбалістаў «Тарпеда-БелАЗа» ў 1/2 фіналу Кубка Беларусі


Фота з архіва

18 красавіка, Мінск . У розыгрышы Кубка Беларусі сёння пачнецца паўфінальная стадыя,

У першым паўфінальным паядынку футбалісты мазырскай «Славіі» прымуць на сваім полі гасцей з жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа». Сустрэча на стадыёне «Юнацтва» пачнецца ў 18.00 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 5». Стартавы матч другой паўфінальнай пары адбудзецца заўтра — у Гродне футбалісты «Нёмана» сустрэнуцца з фіналістам мінулага кубкавага турніру барысаўскім БАТЭ. Гульні ў адказ за выхад у фінал пройдуць 9-10 мая.

Вырашальны паядынак за Кубак Беларусі адбудзецца 28 мая на полі галоўнай спартыўнай арэны краіны мінскім стадыёне «Дынама». У фінальным матчы мінулага сезона футбалісты «Гомеля» з лікам 2:1 абыгралі БАТЭ.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»