Шагойка: вытворчасць мясной прадукцыі павялічылася на 10 працэнтаў
Фота з архіва
27 красавіка, Мінск . Вытворчасць мясной прадукцыі ў Беларусі вырасла на 10 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2022 года. Аб гэтым расказаў журналістам у час VII Міжнароднага форуму «Беларусь мясная» намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзім Шагойка,
«Беларусі ёсць чым ганарыцца, таму што перапрацоўчая, у прыватнасці мясная, галіна дабілася значных вынікаў. Пры гэтым шмат сродкаў было ўкладзена ў мадэрнізацыю перапрацоўчых прадпрыемстваў і мясакамбінатаў. Так, за папярэдні год мясная галіна прырасла па вытворчасці больш як на чвэрць. Дадатная тэндэнцыя захоўваецца і ў гэтым годзе. У бягучым годзе вытворчасць мясной прадукцыі вырасла на 10 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2022 года», — заявіў Вадзім Шагойка.
Ён падкрэсліў, што ў мінулым годзе Беларусь больш як на 20 працэнтаў прырасла па вытворчасці кансервавых вырабаў, вырабах з мяса, гатовых да ўжывання, а таксама каля 6 працэнтаў па каўбасах.
VII Міжнародны форум «Беларусь мясная» праходзіць у Мінску 27-28 красавіка. У час мерапрыемства кіраўнікі і галоўныя спецыялісты мясакамбінатаў і птушкафабрык абмяркуюць з вядучымі экспертамі і кіраўніцтвам галіны асноўныя рыначныя трэнды і звязаныя з імі задачы і магчымасці. Галоўныя тэмы міжнароднага форуму — бягучая сітуацыя на мясных рынках і стратэгіі будучыні, экспарт мясной прадукцыі, упаковачныя рашэнні, ноу-хау у мясным маркетынгу.