Эканоміка

Рунец: Асамблея дзелавых колаў — добрая пляцоўка для канструктыўнага дыялогу бізнесу і ўлады


Таццяна Рунец. Фота з архіва

27 красавіка, Мінск . Асамблея дзелавых колаў — добрая пляцоўка для канструктыўнага дыялогу паміж бізнесам і ўладай. Такое меркаванне выказала старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец у час ХХ Асамблеі дзелавых колаў Беларусі, якая праходзіць у Мінску,

«Гэта мерапрыемства — добрая пляцоўка для канструктыўнага дыялогу паміж бізнесам і ўладай, каб мы маглі пачуць адзін аднаго, абмяняцца думкамі, — сказала Таццяна Рунец. — Я вельмі ганаруся прадпрымальнікамі нашай краіны. Гэта людзі, якія нягледзячы на розныя складанасці стараюцца вывесці на новы ўзровень эканоміку нашай рэспублікі». Паводле яе слоў, прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу складаюць 30 працэнтаў ВУП Беларусі.

Яна пажадала ўсім удзельнікам мерапрыемства добрай і плённай працы.

ХХ Асамблея дзелавых колаў Беларусі праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску. Яна з’яўляецца адным з важнейшых мерапрыемстваў, што традыцыйна праводзіцца з нязменнай прыхільнасцю да захавання нацыянальных інтарэсаў і аптымізацыі канструктыўнага дыялогу ўлады, бізнесу і грамадства. Удзельнікі асамблеі разгледзяць актуальныя пытанні і прыярытэтныя напрамкі развіцця прадпрымальніцтва ў Беларусі.

У рамках асамблеі пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў 15-га рэспубліканскага конкурсу «Лепшы горад (раён, вобласць) для бізнесу Беларусі». У рамках конкурсу заснавана спецыяльная намінацыя «За лепшае асвятленне тэмы прадпрымальніцтва ў СМІ». Акрамя таго, адбудзецца падвядзенне вынікаў вымярэння 18-га індэкса дзелавога аптымізму і дарожнай карты айчыннага прадпрымальніцтва, а таксама зацвярджэнне Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі «Партнёрства дзяржавы, бізнесу і грамадства ва ўмовах новых выклікаў».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»