Прэзідэнт

«Рай для вучоных, цікава і турыстам». Лукашэнка патрабуе развіваць Палескі запаведнік


Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Фота з архіва

28 красавіка, Ветка . Неабходна развіваць Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік і Прыпяцкі парк. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з актывам Гомельскай вобласці,

У час нарады Прэзідэнт нагадаў аб неабходнасці развіцця Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка і Прыпяцкага парку. З гэтага года запаведнік перайшоў ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пад кіраванне Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

«Мы разумеем, што цяпер там ніякай надзвычайшчыны няма. Але як працуе запаведнік у цяперашніх умовах? Ці захавалі там парадак, які быў пры ваенізаванай структуры? Ведаю, што вы там займаецеся пчалярствам, рыбаводствам. Без антрапагеннай нагрузкі цудоўна адчуваюць сябе расліны, жывёлы, асабліва рэдкія, чырванакніжныя. Коні Пржавальскага ў вас там прыйшлі і прыжыліся. Рай для вучоных. І турыстам таксама такое цікава, — звярнуў увагу Прэзідэнт. — Ці выкарыстоўваем мы гэту разнастайнасць?»

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»