У свеце

Пуцін падпісаў закон аб пажыццёвым пазбаўленні волі за дзяржаўную здраду


Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы прэзідэнта РФ

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб пажыццёвым пазбаўленні волі за дзяржаўную здраду. Аб гэтым інфармуе ТАСС.

Закон таксама прадугледжвае ўзмацненне адказнасці за тэрарызм. Адпаведныя папраўкі ўносяцца ў Крымінальны кодэкс Расійскай Федэрацыі. У прыватнасці, па артыкуле «Дзяржаўная здрада» ўстанаўліваецца пажыццёвае пазбаўленне волі. Раней па гэтым артыкуле прадугледжвалася пазбаўленне волі тэрмінам да 20 гадоў. Па артыкуле «Тэрарыстычны акт» максімальны тэрмін павялічваецца з 15 да 20 гадоў пазбаўлення волі.

За ўчыненне акта міжнароднага тэрарызму прадугледжваецца пакаранне ад 12 гадоў да пажыццёвага пазбаўлення волі (раней — ад 10 гадоў). За ўдзел у тэрарыстычнай супольнасці будзе пагражаць ад 10 да 15 гадоў пазбаўлення волі (раней — ад 5 да 10 гадоў).

Уладзімір Пуцін таксама падпісаў закон, якім уводзіцца крымінальная адказнасць з максімальным пакараннем да 5 гадоў пазбаўлення волі за аказанне садзейнічання ў выкананні незаконных рашэнняў міжнародных арганізацый.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»