У свеце

Прэзідэнт Кубы абвінаваціў ЗША ў канфлікце ва Украіне


Фота Unsplash

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель заявіў, што адказнасць за ўкраінскі крызіс поўнасцю ляжыць на ЗША, паведамляе ТАСС.

Мігель Дыяс-Канель упэўнены, што амерыканскія ўлады сказілі першапрычыну канфлікту ва Украіне. «Я лічу, што менавіта яны распальвалі русафобію і ўтойвалі сапраўдныя прычыны канфлікту, выставіўшы віноўнікам Расію. Я сапраўды думаю, што ў стварэнні гэтага канфлікту вінаваты сам урад ЗША», — сказаў ён у інтэрв’ю, размешчаным на YouTube-канале кубінскай інфармацыйна-аналітычнай праграмы Mesa redonda.

На думку кубінскага лідара, ЗША спецыяльна распальваюць канфлікты і войны, каб прадаваць зброю. Ён таксама звярнуў увагу на тое, што ў выніку канфлікту пакутуюць усе дзяржавы, за выключэннем саміх ЗША.

Прэзідэнт Кубы лічыць, што міжнароднай супольнасці неабходна падтрымліваць ініцыятывы, якія садзейнічаюць устанаўленню дыялогу паміж канфліктуючымі бакамі. Пры гэтым, паводле яго слоў, неабходна прадаставіць бакам гарантыі таго, што мір будзе трывалым.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»