Грамадства

Прадстаўнікі СК Беларусі сталі сузаснавальнікамі Міжнароднага саюза крыміналістаў


Фота СК

28 красавіка, Мінск . Прадстаўнікі беларускага следчага ведамства сталі сузаснавальнікамі Міжнароднага саюза крыміналістаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Следчым камітэце.

Прадстаўнікі Следчага камітэта Беларусі прынялі ўдзел у стварэнні Міжнароднага саюза крыміналістаў, устаноўчы сход якога прайшоў у Маскве па ініцыятыве старшыні СК Расіі Аляксандра Бастрыкіна. Місія прадстаўляць беларускае следчае ведамства была даверана начальніку Інстытута Следчага камітэта Юрыю Камянецкаму. Ён наведаў з рабочым візітам Маскоўскую акадэмію Следчага камітэта і зачытаў прывітальнае слова ад старшыні СК Беларусі Дзмітрыя Гары.

Юрый Камянецкі таксама прыняў удзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якая была прысвечана крыміналістыцы ў міжнародным вымярэнні. На канферэнцыі прысутнічалі вядучыя расійскія і замежныя крыміналісты, кіраўніцтва Следчага камітэта Расіі, Маскоўскай акадэміі СК і іншых ведамстваў. Ва ўдзельнікаў канферэнцыі была магчымасць абмяняцца вопытам, навукова-тэхнічнымі дасягненнямі і перадавымі распрацоўкамі ў сферы развіцця новых навуковых напрамкаў крыміналістыкі і ўдасканалення крыміналістычных методык.

Менавіта на канферэнцыі было прынята рашэнне аб стварэнні Міжнароднага саюза крыміналістаў. Гэта арганізацыя можа паслужыць асновай для пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы крыміналістычнай тэорыі і практыкі. Заснавальнікамі сталі Юрый Камянецкі, старшыня Нацыянальнай асацыяцыі арганізацый ветэранаў следчых органаў «Саюз ветэранаў следства» Аляксандр Кукушкін, старшыня Маскоўскага гарадскога саюза ветэранаў следства Сяргей Аўралаў. Паведамляецца, што арганізацыя будзе афіцыйна зарэгістравана ў расійскім Міністэрстве юстыцыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»