У свеце

Польшча пачала будаўніцтва электроннай загароды на граніцы з Расіяй


Фота з архіва

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы Марыуш Каміньскі паведаміў, што Варшава пачала будаўніцтва сучаснай электроннай загароды на граніцы з Калінінградскай вобласцю, паведамляе РІА Навіны.

Міністр заявіў, што 18 красавіка рабочыя пачалі земляныя работы. Акрамя таго, Каміньскі дадаў, што гэта будзе ўнікальная загарода, аснашчаная камерамі дзённага і начнога бачання, датчыкамі руху і іншымі сродкамі, якія дадуць магчымасць маніторыць граніцу 24 гадзіны ў суткі.

Польскія ўлады плануюць завяршыць работы да восені гэтага года.

Раней на польска-расійскай граніцы, на граніцы з Калінінградскай вобласцю, было пабудавана 107 км загароды з трох радоў калючага дроту 2,5 м у вышыню і 3 м у шырыню кожны.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»