Грамадства

Пярцоў: беларуская інфармпрастора адкрыта для замежных СМІ, якія выконваюць патрабаванні заканадаўства

18 красавіка, Мінск . Беларуская інфармацыйная прастора застаецца адкрытай для замежных СМІ, якія выконваюць патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, прадстаўляючы 18 красавіка ў Авальнай зале ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі»,

«Сродкі масавай інфармацыі і камунікацыі з’яўляюцца магутнейшым фактарам уплыву на насельніцтва. Пры гэтым медыйнае поле Рэспублікі Беларусь застаецца даволі насычаным і разнастайным. Сёння ў краіне зарэгістравана 955 друкаваных СМІ, 189 тэлерадыёвяшчальных, сем інфармацыйных агенцтваў, 43 сеткавыя выданні, — расказаў Уладзімір Пярцоў. — Беларуская інфармацыйная прастора таксама застаецца адкрытай для замежных СМІ, якія выконваюць патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь. У нас распаўсюджваецца 1786 замежных газет, часопісаў, больш за 225 замежных тэлеканалаў. Таксама ў дзяржаўны рэестр уключана 458 распаўсюджвальнікаў друкаваных СМІ. У дзяржаўны рэестр распаўсюджвальнікаў тэле- і радыёвяшчальных СМІ ўключана 184 аператары электрасувязі і пастаўшчыкоў паслуг».

Паводле яго слоў, усё гэта дазваляе развіваць нацыянальную інфармацыйную прастору. «Разам з тым з улікам глабальных геапалітычных змяненняў, новых эканамічных, тэхналагічных рэалій, выклікаў і пагроз наспела неабходнасць унясення змяненняў у заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі», — падкрэсліў міністр.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»