Петрышэнка: перадавыя напрацоўкі трэба прапанаваць СНД, ШАС і БРІКС для развіцця аб’яднанняў
18 красавіка, Мінск . Неабходна прапанаваць перадавыя напрацоўкі калегам у СНД, ШАС і БРІКС для развіцця аб’яднанняў. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час адкрыцця V Еўразійскага лічбавага форуму на палях ТІБО-2023,
«Тэндэнцыю па павелічэнні спектра лічбавых задач, што вырашаюцца на базе ЕАЭС, трэба падтрымаць і прапанаваць перадавыя напрацоўкі нашым калегам у рамках СНД, ШАС і БРІКС. Цяпер для такога спалучэння ёсць добры фундамент, — сказаў Ігар Петрышэнка. — Умацаванне ўзаемных сувязей паміж ШАС, БРІКС, СНД і ЕАЭС дапаможа паспяховаму пераадоленню існуючых выклікаў і выхаду на больш інтэнсіўнае развіццё дзяржаў — членаў гэтых аб’яднанняў».
У рамках Еўразійскага лічбавага форуму будзе праведзены шэраг тэматычных сесій па шырокім спектры абазначаных пытанняў супрацоўніцтва ў лічбавай сферы краін-членаў і Еўразійскай эканамічнай камісіі.