Першыя паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў вызначацца ў Лондане і Неапалі
Фота з архіва
18 красавіка, Мінск . Першыя ўдзельнікі паўфінальнай стадыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў сёння вызначацца ў Лондане і Неапалі,
У брытанскай сталіцы лонданскі «Чэлсі» паспрабуе ўзяць рэванш у мадрыдскага «Рэала» за гасцявое паражэнне з лікам 0:2. Перад візітам у Лондан футбалісты «Рэала» ў 29-м туры чэмпіянату Іспаніі абыгралі на выездзе «Кадыс» з рэзультатам 2:0 і па-ранейшаму займаюць другое месца ў нацыянальным першынстве, уступаючы «Барселоне» 11 ачкоў. У дамашнім паядынку 31-га тура англійскай прэм’ер-лігі «Чэлсі» прайграў у сябе дома «Брайтану» з лікам 1:2 і знаходзіцца на 10-м месцы ў турнірнай табліцы.
У другой частцы італьянскага чвэрцьфінальнага процістаяння лідары серыі А футбалісты «Напалі» прымуць на сваёй арэне «Мілан», якому на мінулым тыдні прайгралі з рэзультатам 0:1. У мінулую суботу ў 30-м туры чэмпіянату Італіі абодва сапернікі згулялі ўнічыю — неапалітанцы ў сябе дома не змаглі абыграць «Верону» — 0:0, а міланцы таксама на выездзе разышліся мірам з Балонняй — 1:1. «Напалі» ўзначальвае турнірую табліцу, набраўшы 75 ачкоў, а «Мілан» займае 4-е месца, маючы ў сваім актыве 53 балы.
Яшчэ два чвэрцьфіналы ў адказ адбудуцца заўтра. Мюнхенская «Баварыя» пасля буйнога выязнога паражэння (0:3) прыме на сваім полі англійскі «Манчэстэр Сіці». Міланскі «Інтэр» у сябе дома сустрэнецца з партугальскай «Бенфікай», якую абыграў у Лісабоне (2:0).
Паўфінальныя матчы пройдуць 9-10 мая і 16-17 мая, вырашальны паядынак ЛЧ адбудзецца 10 чэрвеня ў Стамбуле.