Грамадства
Парывісты вецер і да +15°С прагназуюць сёння ў Беларусі
Фота з архіва
28 красавіка, Мінск . Парывісты вецер і да 15 градусаў цяпла прагназуюць сёння ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння ўмовы надвор’я ў Беларусі будзе вызначаць халаднаватая няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, месцамі парывісты.
Тэмпература паветра складзе плюс 9-15 градусаў.