Эканоміка

НЦМ прэзентаваў расійскім кампаніям інструменты пошуку дзелавых партнёраў у Беларусі

27 красавіка, Мінск . Нацыянальны цэнтр маркетынгу прэзентаваў расійскім кампаніям асноўныя інструменты пошуку дзелавых партнёраў у Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе цэнтра.

Як расказалі ў прэс-службе, 26 і 27 красавіка адбыўся шэраг сустрэч з прадстаўнікамі Расійскай Федэрацыі. Учора прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу ў рэжыме анлайн размаўлялі з прадстаўнікамі бізнес-колаў Чэлябінскай вобласці. Сёння прайшло мерапрыемства, удзел у якім прынялі бізнесмены Тульскай вобласці.

Нацыянальны цэнтр маркетынгу выкарыстаў магчымасць прадставіць расійскім кампаніям ключавыя інструменты па пошуку дзелавых партнёраў. Былі прэзентаваны такія платформы, як export.by, icetrade.by, gias.by, goszakupki.by. Расійскі бізнес таксама атрымаў поўную інфармацыю і алгарытмы наладжвання кантактаў з беларускімі прадпрыемствамі і кампаніямі.

Як падкрэслілі ў прэс-службе Нацыянальнага цэнтра маркетынгу, узаемадзеянне з прадстаўнікамі двух рэгіёнаў РФ сталі стартавай пляцоўкай для перспектыўнага, эфектыўнага і канструктыўнага двухбаковага ўзаемадзеяння. У цэнтры рэзюмавалі, што Тульскую і Чалябінскую вобласці кансалідуе цікавасць да рынку Беларусі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»