Грамадства
Навальніцы і да плюс 18 градусаў прагназуюць сёння ў Беларусі
Фота з архіва
30 красавіка, Мінск . Навальніцы і да плюс 18 градусаў прагназуюць сёння ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі, пераважна па паўночна-заходняй палавіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні ад слабага да ўмеранага.
Тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад 12 да 18 градусаў цяпла.