Нарыхтоўка бярозавага соку
Лясгасы раёнаў Беларусі пачалі нарыхтоўку бярозавага соку.
Сок можна збіраць пасля пачатку руху сокаў*.
Дыяметр дрэва пры падсочцы** — не менш як 20 см.
Колькасць падсочных адтулін пры дыяметры ствала дрэва:
20-26 см — 1; 27-34 см — 2; 35-40 см — 3; звыш 40 см — 4.
Канал падсочнай адтуліны высвідроўваецца:
на вышыні 35-50 см ад каранёвай шыйкі з некаторым ухілам уніз дыяметрам 1 см і глыбінёй 2-3 см (без уліку кары) на адлегласці не менш як 20 см ад старога прапілу, адтуліны.
Пад падсочнай адтулінай (прапілам) устаўляецца жалабок.
Пасля заканчэння збору соку жалабкі павінны быць зняты, адтуліны закрыты драўлянымі коркамі і замазаны варам, садовай маззю і г.д.
Увага! Усе жадаючыя нарыхтаваць сок павінны звярнуцца ў лясніцтва.
Свежы сок трэба захоўваць у халадзільніку не больш за 2 сутак. Захаваць карысныя рэчывы на цэлы год дазваляе кансервацыя.
Бярозавы сок — скарбніца вітамінаў і мінералаў.
Напітак нізкакаларыйны — у 100 грамах усяго 25 ккал.
Карысны для сэрца (з-за колькасці солей кальцыю і магнію ў саставе), страўніка, пры хваробах нырак, паляпшае абменныя працэсы ў арганізме, умацоўвае імунітэт.
*Вызначаецца ўколам шыла ў ствол дрэва.
**Вызначаецца на ўзроўні грудзей зборшчыка.
Крыніца: Мінлясгас Беларусі, адкрытыя крыніцы