Культура

Народная харавая капэла «Раніца» адзначыць 35-годдзе канцэртам у Белдзяржфілармоніі


Фота з архіва

16 красавіка, Мінск . Народная харавая капэла «Раніца» (мастацкі кіраўнік і дырыжор Віктар Масленікаў) адзначыць сваё 35-годдзе канцэртнай праграмай, якая пройдзе 18 красавіка ў Белдзяржфілармоніі, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Народная харавая капэла «Раніца» — адзін з вядучых харавых калектываў у Беларусі. Праграма калектыву складаецца з класічных і духоўных твораў беларускіх і замежных аўтараў. У рэпертуары беларускія і рускія народныя песні, духоўная харавая музыка П.Часнакова, С.Рахманінава, П.Чайкоўскага, А.Архангельскага і інш.

Пад кіраўніцтвам Віктара Масленікава народная харавая капэла «Раніца» неаднаразова станавілася лаўрэатам прэстыжных міжнародных фестываляў і харавых конкурсаў у розных краінах, заваёўвала шэраг нацыянальных і міжнародных узнагарод. На 64-м і 68-м міжнародных харавых конкурсах «Хабанерас і паліфанія» ў 2018 і 2022 гадах у Іспаніі Віктар Масленікаў названы лепшым кіраўніком хору.

За высокае выканальніцкае майстэрства, папулярызацыю харавой музыкі і шматгадовую творчую працу Віктар Савельевіч Масленікаў узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі», граматамі і падзякай Міністэрства адукацыі, Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

Святочны канцэрт адбудзецца 18 красавіка ў 18.00 у Беларускай дзяржаўнай філармоніі (малая зала імя Р.Шырмы). Арганізатары — Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Беларуская дзяржаўная філармонія.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»