Грамадства
Начныя замаразкі да -5°С чакаюцца ў Беларусі 1 мая
Фота з архіва
30 красавіка, Мінск . Начныя замаразкі да 5 градусаў чакаюцца ў Беларусі 1 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак будзе невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў, ноччу месцамі па паўночным усходзе кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, днём месцамі парывісты.
Уначы тэмпература паветра складзе плюс 1-6 градусаў, на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца замаразкі да 5 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 12-17 градусаў.