Грамадства
Начныя замаразкі да -2°С чакаюцца ў Беларусі 30 красавіка
Фота з архіва
29 красавіка, Мінск . Начныя замаразкі да 2 градусаў чакаюцца ў Беларусі 30 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У нядзелю ноччу будзе пераважная воблачнасць і без ападкаў. Раніцай і днём чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, пераважна па паўночна-заходняй палавіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 1-7 градусаў, месцамі прагназуюцца замаразкі да 2 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 12-18 градусаў.