На выстаўцы ТІБО-2023 прадставяць больш за 260 экспанентаў
Фота з архіва
14 красавіка, Мінск . На выстаўцы ХХІХ Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТІБО-2023 будзе прадстаўлена больш за 260 экспанентаў. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі расказаў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач,
18 красавіка адкрываецца форум ТІБО-2023. Паводле слоў Паўла Ткача, мерапрыемства пройдзе на працягу 4 дзён, таму кожны можа знайсці магчымасць наведаць выстаўку. «Традыцыйна форум складаецца з 2 напрамкаў: выставачная частка, дзе будзе 260 удзельнікаў, і дзелавая праграма з больш як 35 мерапрыемствамі», — расказаў першы намеснік міністра.
Што датычыцца дзелавой праграмы, то ў рамках форуму будзе праходзіць шмат мерапрыемстваў, дзе спецыялісты і звычайныя грамадзяне паміж сабой абмяркоўваюць вынікі развіцця ў сферы лічбавізацыі Беларусі. «Там мы вызначаем перспектыўныя напрамкі, спрачаемся, прымаем рашэнні, і гэта сапраўды вельмі важна. Думаю, кожны, хто хоць крыху азнаёмлены з лічбавай эканомікай, можа знайсці для сябе цікавую дыскусію, прыйсці, паслухаць, выказаць меркаванне і нават зрабіць заўвагу. Нашы эксперты ўважліва прыслухоўваюцца да любога меркавання», — адзначыў Павел Ткач.
Дзелавая праграма форуму складаецца з III Форуму «Лічбавая эканоміка», V Еўразійскага лічбавага форуму і VI Беларускага ІКТ-саміту. «У Еўразійскім форуме ў гэтым годзе прыме ўдзел старшыня Калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч. На гэтым мерапрыемстве будзе разглядацца лічбавая трансфармацыя на прасторы ЕАЭС. На форуме «Лічбавая эканоміка» будуць абмяркоўвацца пытанні лічбавай трансфармацыі нашых галін эканомікі, як правіла, гэта асобна па секцыях. Свае даклады падрыхтавалі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Дзяржкаммаёмасць. На Беларускім ІКТ-саміце разглядаюцца сучасныя тэхналагічныя трэнды — тэхналогія 5G, пытанні прымянення штучнага інтэлекту, інтэрнэту рэчаў, пытанні бяспекі», — растлумачыў прадстаўнік Мінсувязі.
Павел Ткач расказаў, што на ТІБО пройдуць і спадарожныя мерапрыемствы — Інтэрнэт-прэмія ТІБО, рэспубліканскі конкурс стартап-праектаў Belarus ICT Startup Award, нацыянальны адборачны этап VI Міжнароднай Scratch-алімпіяды па крэатыўным праграмаванні сярод школьнікаў, Мінскі адкрыты турнір па адукацый робататэхніцы, Рэспубліканскі чэмпіянат па кіберспорце. «Кожны наведвальнік выстаўкі зможа знайсці для сябе цікавыя мерапрыемствы ў дзелавой праграме», — дадаў ён.
Што датычыцца выставачнай часткі, то на форуме ТІБО-2023 будуць прадстаўлены стэнды Расіі, прадпрыемстваў і арганізацый сувязі, а таксама беларускіх ведамстваў. Галоўнае — цэнтральная экспазіцыя Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і дзяржорганаў «Гарады будачыні — разумныя гарады», якая ўключае лепшыя дасягненні беларускай эканомікі ў сферы лічбавага развіцця.