Эканоміка

Мінсельгасхарч: у гэтым годзе мы плануем атрымаць 640 тыс. т мяса БРЖ


Фота з архіва

10 мая, Мінск . У гэтым годзе ў Беларусі плануюць атрымаць 640 тыс. т мяса БРЖ. Аб гэтым расказала начальнік галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі і рыбагаспадарчай дзейнасці Мінсельгасхарча Наталля Соніч, .

«У гэтым годзе мы плануем атрымаць 640 тыс. т мяса БРЖ, што па аб’ёме больш, чым у 2022 годзе. Пры гэтым сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе нам трэба будзе падняць усяго на 15 г. У гэтым годзе ў нас ужо ёсць прырост па БРЖ і ён складае больш за 102 працэнты, а па выніках года чакаем 104 працэнты. Так, да 2025 года плануем выйсці на 713 тыс. т гэтай прадукцыі», — заявіла Наталля Соніч.

У гадоўлі БРЖ у Беларусі выкарыстоўваецца больш як 90 працэнтаў чорна-пярэстай жывёлы. Акрамя таго, 161 сельскагаспадарчая арганізацыя займаецца гадоўляй абердзін-ангусаў, лімузінаў, герэфордаў, а таксама помесі пакаленняў, з іх 32 прадпрыемствы займаюцца чыстапародным развядзеннем.

«У абласцях цяпер актыўна развіваюцца беларускія дзяржплемпрадпрыемствы. Толькі за мінулы год мы рэалізавалі на экспарт абердзін-ангусаў, лімузінаў і герэфордаў больш як на $1 млн», — адзначыла спецыяліст.

Яна запэўніла, што па мясных якасцях усе гэтыя пароды мала чым адрозніваюцца, але на экспарт больш запатрабаваны менавіта абердзін-ангусы і герэфорды. Менавіта таму лімузінаў на гэты момант у нас менш, хоць раней яны ўсе былі па колькасці прыблізна на адным узроўні. Акрамя таго, у Беларусь завезены такія пароды кароў, як бельгійская блакітная і хайлендская.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»