Грамадства

Міністры абароны Беларусі і Кітая абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы


Віктар Хрэнін. Фота з архіва

27 красавіка, Мінск . У індыйскім Нью-Дэлі адбылася двухбаковая сустрэча міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна з членам Дзяржсавета міністрам абароны Кітая Лі Шанфу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.

На перагаворах быў адзначаны высокі ўзровень беларуска-кітайскіх двухбаковых адносін, якія маюць статус усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Прадстаўнікі Беларусі і Кітая таксама абмяняліся меркаваннямі аб стане і перспектывах развіцця ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы. Акрамя таго, Віктар Хрэнін і Лі Шанфу намецілі шляхі далейшага супрацоўніцтва ваенных ведамстваў Беларусі і Кітая.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»