Міністр абароны Беларусі: агрэсіўная настроенасць кіраўніцтва Польшчы праяўляецца і ў заявах, і ў рашэннях
14 красавіка, Брэсцкая вобласць . На адным з палігонаў Узброеных Сіл міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што агрэсіўная настроенасць кіраўніцтва Польшчы супраць нашай краіны праяўляецца і ў іх заявах, і ў прымаемых рашэннях,
«Зусім нядаўна прэм’ер-міністр Польшчы ў Вашынгтоне зрабіў вельмі небяспечную заяву, якая сур’ёзна паўплывае на структуру ўсіх міжнародных адносін. Паводле яго слоў, Старая Еўропа ўжо не тая і патрэбна новая Еўропа, якую гатова ўзначаліць Польшча. Гледзячы на гэта, як мы павінны рэагаваць? Верыць, што яны хочуць для нас нечага добрага? Варожыя заявы і агрэсіўная настроенасць кіраўніцтва нашай заходняй суседкі супраць нашай краіны праяўляецца і ў іх заявах, і ў прымаемых рашэннях», — лічыць Віктар Хрэнін.
Міністр абароны адзначыў намер палякаў стварыць самую магутную армію ў Еўропе і павелічэнне колькасці польскай арміі да 300 тыс. чалавек. «Акрамя таго, туды плануюцца пастаўкі ўзбраенняў як з Амерыкі, так і з Рэспублікі Карэя. Мы таксама бачым, як у іх рыхтуецца ваенная інфраструктура, ствараюцца новыя воінскія часці і брыгады, аб якіх раней нават не гаварылі. Усё гэта на нашым напрамку. Можна адзначыць колькасць ваенных вучэнняў і разведвальную дзейнасць, якая вядзецца супраць нас. Усё гэта з’яўляецца індыкатарамі своечасовай падрыхтоўкі да вайны. Мы разумеем, што ў гэтай сітуацыі на пагрозу прымянення сілы мы будзем рэагаваць толькі сілай», — заявіў міністр абароны.