Грамадства

Мінадукацыі: у ВНУ на бюджэт прымуць на 600 абітурыентаў больш


Фота з архіва

18 красавіка, Мінск . Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі ў гэтым годзе прымуць на бюджэт на 600 абітурыентаў больш. Аб гэтым журналістам паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч,

Ужо зацверджаны кантрольныя лічбы прыёму за кошт сродкаў бюджэту і лічбы прыёму на платнае навучанне на ўсіх узроўнях адукацыі, гэта значыць на ўзроўні вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай. «Усяго ва ўстановы вышэйшай адукацыі ў гэтым годзе плануецца прыняць 52,2 тыс. чалавек. Гэта практычна на 900 чалавек менш, чым у мінулым годзе (у 2022 годзе план прыёму складаў 53,1 тыс. чалавек). З іх за кошт сродкаў бюджэту ў ВНУ плануецца прыняць 28,4 тыс. чалавек (у 2022 годзе лічба складала 27,8 тыс.), гэта значыць мы бачым рост па бюджэтнай форме на 600 чалавек», — расказаў Аляксандр Бахановіч.

На платную форму навучання ў ВНУ плануецца прыняць 23,8 тыс. абітурыентаў. «У 2022 годзе гэта лічба складала 25,3 тыс. чалавек, гэта значыць па платнай форме навучання скарачэнне плана прыёму складзе практычна 1,5 тыс. чалавек», — дадаў першы намеснік міністра.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»