Спорт

Міжнародны саюз трыятлона дапусціў беларускіх і расійскіх спартсменаў да спаборніцтваў


Фота з архіва

13 красавіка, Мінск . Міжнародны саюз трыятлона (World Triathlon) прыняў рашэнне дапусціць да ўдзелу ў спаборніцтвах пад эгідай арганізацыі беларускіх і расійскіх спартсменаў. Аб гэтым са спасылкай на афіцыйны сайт арганізацыі.

Выканкам World Triathlon прыняў рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) па допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў на спаборніцтвы ў нейтральным статусе. «Такое рашэнне было прынята з мэтай стварэння ўмоў для ўдзелу ў турнірах незалежных нейтральных спартсменаў з беларускімі і расійскімі пашпартамі, а таксама афіцыйных асоб з абедзвюх краін», — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Міжнародны саюз трыятлона супрацоўнічае з МАК і Асацыяцыяй міжнародных федэрацый алімпійскіх летніх відаў спорту (ASOIF) для распрацоўкі працэдуры праверкі, неабходнай для допуску атлетаў і афіцыйных асоб да ўдзелу ў мерапрыемствах.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»