Грамадства

Матдапамогу да 9 Мая атрымалі ўжо 98,9 працэнта ветэранаў і пацярпелых ад наступстваў вайны


Фота з архіва

30 красавіка, Мінск . Матэрыяльную дапамогу да 9 Мая за чатыры дні выплат (26-29 красавіка) атрымалі 98,9 працэнта ветэранаў і грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Агульная сума выплачанай матэрыяльнай дапамогі склала амаль Br9,5 млн, усяго падтрымкай было ахоплена 9869 чалавек.

Матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі прадоўжаць выплачваць па 4 мая. Для гэтага выдзелена каля Br10 млн з рэспубліканскага бюджэту. «Дапамога ветэранам і людзям, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, прадастаўляецца па рашэнні кіраўніка дзяржавы штогод да 9 Мая. У параўнанні з мінулым годам памер матэрыяльнай дапамогі павялічыўся для ўсіх атрымальнікаў», — адзначылі ў Мінпрацы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»