Эканоміка

МАРГ унёс змяненні ў рэгламенты адмінпрацэдур у галіне цэнаўтварэння


Фота з архіва

18 красавіка, Мінск . Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўнесла змяненні ў рэгламенты адміністрацыйных працэдур у галіне цэнаўтварэння. Гэта прадугледжана пастановай ведамства ад 31 сакавіка 2023 года нумар 23, паведамілі ў прэс-службе МАРГ.

Дакумент прыняты для ўдасканалення некаторых аспектаў узгаднення вытворцамі ўстанаўлення і павышэння адпускных цэн на тавары ў рамках правядзення адміністрацыйных працэдур.

Гэтай пастановай уведзены змяненні ў частцы ўстанаўлення пераліку дакументаў, форм заяў і маркетынгавага аналізу, неабходных для правядзення адмінпрацэдур па ўзгадненні ўстанаўлення і павышэння адпускных цэн на тавары, а таксама ў форму інфармавання дзяржорганамі (арганізацыямі) пры прыняцці такіх рашэнняў.

Гэта дапаможа знізіць адміністрацыйную нагрузку як для дзяржорганаў, так і для суб’ектаў гаспадарання, якія звярнуліся за правядзеннем адміністрацыйных працэдур.

У прэс-службе дадалі, што патрабаванні аб узгадненні вытворцамі ўстанаўлення і павышэння адпускных цэн пры правядзенні адміністрацыйных працэдур распаўсюджваюцца толькі на тавары, якія рэгулюцца ў рамках пастановы Саўміна ад 19 кастрычніка 2022 года нумар 713 «Аб сістэме рэгулявання цэн».

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»