МАРГ: асартымент тавараў на беларускім рынку не знізіўся, у пакупнікоў ёсць шырокі выбар
Фота з архіва
17 красавіка, Мінск . Асартымент тавараў на беларускім рынку не знізіўся, у пакупнікоў ёсць шырокі выбар. Аб гэтым заявіла ў інтэрв’ю намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ніна Емяльянава.
«Адна з асноўных задач, якія стаяць перад МАРГ, — насычэнне спажывецкага рынку таварамі, у першую чаргу айчыннай вытворчасці. Цяпер на спажывецкім рынку не назіраецца зніжэння асартыменту прапанаваных да продажу тавараў або вымывання асобных іх відаў. Пакупнікам прапануецца шырокі выбар тавараў як айчыннай, так і замежнай вытворчасці», — сказала Ніна Емяльянава.
Паводле яе слоў, пасля ўступлення ў сілу пастановы нумар 700 (аб харчовым эмбарга на шэраг тавараў з заходніх краін у адказ на санкцыі. — Заўвага ) імпарцёры прынялі неабходныя меры, каб пастаўляць тавары з дружалюбных краін. У прыватнасці, многія імпарцёры пераарыентаваліся на пастаўку тавараў з Расійскай Федэрацыі.
«Увядзенне санкцый з боку недружалюбных краін стварыла спрыяльнае асяроддзе для далейшага развіцця айчыннай вытворчасці тавараў, у тым ліку ў рамках імпартазамяшчэння. Напрыклад, значна вырасла доля продажу арганізацыямі гандлю айчынных яблыкаў (на 11,4 працэнта), фруктовых і агароднінных сокаў (на 10,9 працэнта), цукрыстых кандытарскіх вырабаў (на 5 працэнтаў), шакаладу (на 4,2 працэнта), сыроў (на 3,5 працэнта), мучных кандытарскіх вырабаў (на 3,3 працэнта), макаронных вырабаў (на 3 працэнты), тэлевізараў (на 8,5 працэнта) і іншых», — адзначыла намеснік міністра.
«Айчынныя вытворцы ўжо сёння паспяхова замяшчаюць такія спажывецкія тавары, як цвёрдыя і паўцвёрдыя сыры, кандытарскія вырабы, фруктовыя сокі, сінтэтычныя мыйныя сродкі, зубную пасту, касметычныя тавары і інш. У шырокім асартыменце выпускаюць тавары лёгкай прамысловасці», — дадала Ніна Емяльянава.