Культура

Маладзёжны тэатр эстрады прапануе мюзікл «Гур’янаў» у Магілёве


Фота тэатра

16 красавіка, Мінск . Маладзёжны тэатр эстрады прадставіць мюзікл «Гур’янаў» 26 красавіка ў Магілёве, паведамілі ў канцэртным аддзеле тэатра.

«Спектакль раскрывае і кранае сэрцы простымі ісцінамі, што галоўнае прызначэнне ў жыцці — гэта служэнне людзям, любоў да сваёй Айчыны, захаванне ідэалаў міру і дабра на зямлі», — адзначыла аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык мюзікла Уладзіслава Арцюкоўская.

Паказ адбудзецца на сцэне Палаца культуры вобласці ў Магілёве. Яму будзе папярэднічаць прэс-канферэнцыя, аўтограф- і фотасесія з вядомымі артыстамі беларускай эстрады: заслужанымі артыстамі Беларусі Жанет і Русланам Чарнецкім, Аляксандрай Гайдук, Арцёмам Пінчуком, Вольгай Калеснікавай, Мікітам Касцюкевічам, Кацярынай Муратавай, Андрэем Кунцом, кампазітарам Аляксандрам Сухаравым і іншымі.

«Мюзікл пастаўлены па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і атрымаў высокія ацэнкі крытыкаў і гледачоў. І менавіта па шматлікіх просьбах «Гур’янаў» пачынае свае паказы ў рэгіёнах краіны», — дапоўнілі ў канцэртным аддзеле.

Па выніках рэспубліканскага конкурсу на лепшы культурны праект патрыятычнай накіраванасці, арганізаванага Міністэрствам культуры, Маладзёжны тэатр эстрады стаў лаўрэатам з праектам «Мюзікл-біяграфія «Гур’янаў».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»