Спорт

Мацвей Дукса прызнаны лепшым іграком 5-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі


Фота ФК «Смаргонь»

27 красавіка, Мінск . Мацвей Дукса прызнаны лепшым іграком 5-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі Беларускай федэрацыі футбола,

У дамашнім паядынку з футбалістамі «Слуцка» 20-гадовы паўабаронца «Смаргоні» быў сапраўдным лідарам сваёй каманды. На 87-й мінуце пры ліку 2:1 на карысць гасцей Мацвей Дукса эфектным ударам з лініі штрафной плошчы зраўнаваў рэзультат, а на другой кампенсаванай мінуце пасля яго дакладнай перадачы Ілья Коваль забіў пераможны мяч — 3:2. Пасля гэтай валявой вікторыі футбалісты «Смаргоні» набралі 6 ачкоў і перамясціліся на 9-е месца ў турнірнай табліцы. Лідзіруе мінскае «Дынама», якое атрымала 5 перамог у 5 сустрэчах, — 15 ачкоў з 15 магчымых. Па 10 заліковых балаў у жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа» і чэмпіёна краіны салігорскага «Шахцёра». Унізе табліцы брэсцкае «Дынама», якое не набрала ў пяці праведзеных матчах ніводнага ачка.

У наступным туры сустракаюцца:

28 красавіка

«Слуцк» — «Белшына» (Бабруйск);

29 красавіка

«Нёман» (Гродна) — «Дынама» (Мінск), «Славія» (Мазыр) — «Тарпеда-БелАЗ», БАТЭ (Барысаў) — «Смаргонь»;

30 красавіка

«Гомель» — «Энергетык-БДУ» (Мінск), «Нафтан» (Наваполацк) — «Дынама» (Брэст), «Шахцёр» — «Мінск».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»