Прэзідэнт

Лукашэнка заснаваў памятны нагрудны знак у гонар 10-годдзя ДКСЭ


Фота з архіва

26 красавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 124 аб заснаванні памятнага нагруднага знака «10 год Дзяржаўнаму камiтэту судовых экспертыз». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз быў створаны ў 2013 годзе па рашэнні Прэзідэнта і ў гэтым годзе адзначыў сваё 10-годдзе.

Памятны нагрудны знак ведамства ўяўляе сабой круг серабрыстага колеру, у цэнтры якога ў круглым медальёне з радыяльна разыходнымі стрэлападобнымі прамянямі размешчана відазмененая эмблема камітэта — варажскі шчыт кармінавага колеру з двума выразамі ў верхняй частцы, аблямоўкай і чатырнаццаццю заклёпкамі залацістага колеру. У цэнтры шчыта — Дзяржаўны герб Беларусі. За шчытом вертыкальна размешчаны меч залацістага колеру. Адваротны бок нагруднага знака ўпрыгожвае надпіс «Аб’ектыўнасць, гонар, айчына».

Нагрудным знакам па рашэнні кіраўніка ведамства могуць узнагароджвацца супрацоўнікі і асобы грамадзянскага персаналу камітэта, работнікі падначаленых арганізацый, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці і ўнеслі значны ўклад у станаўленне і развіццё ведамства.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»