Прэзідэнт

Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць краіну агуркамі і памідорамі ў міжсезонне


Фота з архіва

28 красавіка, Ветка . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з актывам Гомельскай вобласці даручыў вырашыць праблему з вырошчваннем плодаагародніннай прадукцыі ў міжсезонне,

«Вельмі дрэнна, што мы не можам вясной накарміць наш народ агурком і памідорамі. Вельмі дрэнна. На працягу бягучага, будучага года гэту праблему трэба вырашыць. Што такое сёння пабудаваць гэтыя цяпліцы? Мы ж гэта ўсё ўмеем рабіць самі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што і штампаваць цяпліцы не трэба: будаваць іх трэба ў тых гаспадарках, дзе ўжо ўмеюць з імі працаваць або дзе для гэтага ёсць магчымасці. «Цяпліца — гэта грошы. Вы, як з малака сёння, будзеце мець раннюю капейку, каб людзям заплаціць», — сказаў ён.

«І тут жа сады. Штурмам трэба выкарчоўваць старызну і ствараць новыя сады. Гэта нядобра, што мы яблыкі завозім. Мы што, самі не можам, як у Польшчы, вырасціць гэты яблык? Можам. Проста не займаемся. А гэта імпартазамяшчэнне», — заўважыў Прэзідэнт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»